25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (138-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова правяла стартавы матч кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым раўндзе беларуска перамагла ў дзвюх партыях паўднёвакарэйскую тэнісістку Хан На-Лэ - 6:3, 6:3. Заўтра ў другім крузе кваліфікацыі Вольга Гаварцова сустрэнецца з харваткай Янай Фет (205).
У мужчынскіх спаборніцтвах беларускі тэнісіст Ілья Івашка (89) завяршыў выступленне, прайграўшы ў першым раўндзе расіяніну Андрэю Кузняцову (448) - 4:6, 6:7 (1:7).
Каб прабіцца ў асноўную сетку французскага першынства, трэба перамагчы ў трох матчах кваліфікацыйнага этапу.
Без удзелу ў кваліфікацыі ў Парыжы выступяць прадстаўнікі Беларусі Ягор Герасімаў (78), Арына Сабаленка (4), Вікторыя Азаранка (16) і Аляксандра Сасновіч (103).
Асноўны турнір стартуе 30 мая, а фінішуе 13 чэрвеня. У гэтым годзе прызавы фонд "Ралан Гарос" у адзіночных разрадах мужчын і жанчын складзе па 34,3 млн еўра. Пераможцы заробяць па 1,4 млн еўра.