17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Еўрапейскіх гульнях у Баку беларуска Вікторыя Чайка заваявала бронзавы медаль у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінале Вікторыя Чайка паказала рэзультат 177,4 бала. Чэмпіёнкай у гэтым відзе праграмы стала сербская спартсменка Зарана Арунавіч (199,5), серабро заваявала іспанка Соня Франкет (196,3).
Пазней у гэтай жа дысцыпліне самых дакладных вызначаць мужчыны. Барацьбу за перамогу павядуць і два беларускія стралкі - Віталь Кудзі і Яўген Зайчык.
У першы дзень спаборніцтваў майстроў кулявой стральбы беларус Віталь Бубновіч стаў уладальнікам залатога медаля, выйграўшы турнір у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м.