5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адкрытых кортах у амерыканскім Чарлстане прадаўжаецца штогадовы жаночы тэнісны турнір Credit One Charleston Open 2023, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Мінулай ноччу свой дэбютны паядынак на турніры правяла наша Вікторыя Азаранка. Дзякуючы высокаму шостаму нумару пасеву беларуска стартавала адразу з другога круга, дзе яе саперніцай стала Слоан Стывенс з ЗША. Першую партыю Азаранка прайграла з лікам 3:6, але два наступныя сэты пакінула за сабой (6:3, 6:2) і адсвяткавала перамогу. Апаненткай Вікторыі на стадыі адной восьмай фіналу будзе расіянка Ганна Калінская, гэта сустрэча адбудзецца ў пятніцу вечарам.
Таксама на турніры ў Чарлстане выступіла яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, але яе ўдзел у розыгрышы абмежаваўся толькі адным матчам. Напярэдадні вечарам у паядынку першага круга наша тэнісістка ў трох партыях прайграла амерыканцы Сафіі Кенін (1:6, 7:6, 1:6).