14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Любы жадаючы можа здзейсніць сваю мару і на адну гадзіну стаць часткай трупы беларускага балета, паведамілі БЕЛТА ў Вялікім тэатры Беларусі.
Гэта прапанова стане працягам лютаўскай акцыі Вялікага тэатра Беларусі. Тады гледачы, якія беззапаветна ўлюбёны ў оперу, змаглі прыняць удзел у спектаклі. Пяць пераможцаў выйшлі на сцэну ў оперы Дж.Пучыні "Багема" ў вобразах мастакоў, якія спрабуюць прадаць свае карціны.
На гэты раз удзел у акцыі прапануюць тым, хто любіць балет. 29 красавіка 10 шчасліўчыкаў змогуць стаць часткай трупы беларускага балета і разам з вядучымі салістамі паспрабаваць свае сілы на ўроку класікі.
Каб трапіць у лік шчасліўчыкаў, трэба прадоўжыць фразу: "Балет для мяне - гэта...". Будуць адабраны аўтары самых цікавых, магчыма, нестандартных, але самае галоўнае - шчырых слоў.
Словы аб адным з самых цудоўных відаў мастацтва да 26 красавіка трэба адправіць на электронны адрас parter@bolshoibelarus.by з паметкай "Вялікі здзяйсняе мары. Крок 2-і". Другі варыянт - падзяліцца сваімі выказваннямі аб класічным танцы ў любой з сацыяльных сетак, не забываючы адзначаць Вялікі тэатр Беларусі і ставіць хэштэг #bolshoibelarus90.
Імёны 10 шчасліўчыкаў аб'явяць 26 красавіка. Менавіта яны ў Міжнародны дзень танца 29 красавіка змогуць пазаймацца ўрокам класікі пад кіраўніцтвам вядучых салістаў балета і разам з імі.