15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская веласіпедыстка Таццяна Шаракова паспяхова пачала выступленне на алімпійскім велатрэку ў Рыа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першай гонцы омніуму - скрэтчы - беларуска паказала лепшы рэзультат сярод усіх 18 удзельніц, набраўшы 40 балаў. На два ачкі менш у брытанкі Лауры Трот.
Сёння ўвечары Таццяна Шаракова прыме ўдзел яшчэ з двух відах трэкавага мнагабор'я - гонцы праследавання і гонцы з выбываннем. У аўторак, 16 жніўня, пройдуць яшчэ тры віды спаборніцкай праграмы - гонка на час, кругавая гонка і гонка па ачках. Па выніках усіх заездаў вызначацца чэмпіён і прызёры Алімпійскіх гульняў у омніуме.