Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2016

Васіліса Марзалюк прайграла ў паядынку за бронзу Алімпіяды ў самай цяжкай катэгорыі жаночай барацьбы

Васіліса Марзалюк прайграла ў паядынку за бронзу Алімпіяды ў самай цяжкай катэгорыі жаночай барацьбы19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Васіліса Марзалюк прайграла паядынак за бронзавую ўзнагароду турніру па жаночай барацьбе Алімпійскіх гульняў у вагавой катэгорыі да 75 кг, не здолеўшы падтрымаць медальны поспех калегі па камандзе Марыі Мамашук у вазе да 63 кг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Саперніцай па бронзавым фінале Васілісы Марзалюк была тытулаваная кітаянка Чжан Фэнлю, якая ўжо на першай мінуце паядынку абазначыла свае прэтэнзіі на заваяванне ўзнагароды. Яе рэзультатыўная атака была ацэнена 2 баламі. Васіліса Марзалюк адразу паспрабавала адыграцца, але не дабілася жаданага. Азіяцкая спартсменка атрымала з такога характару паядынку для сябе максімум выгады. Да заканчэння стартавага перыяду лік быў 6:2 на яе карысць. Пасля перапынку Чжан прадаўжала праводзіць рэзультатыўныя дзеянні і павяла ўжо 8:2. Васілісе Марзалюк удалося толькі крыху скараціць разрыў у ліку. Канчатковы рэзультат сустрэчы - 8:4 на карысць прадстаўніцы Кітая. Беларуска ж паўтарыла сваё алімпійскае дасягненне чатырохгадовай даўнасці, калі на Гульнях у Лондане заняла 5-е месца, не здолеўшы заваяваць бронзавую ўзнагароду.

Васіліса Марзалюк прайграла ў паядынку за бронзу Алімпіяды ў самай цяжкай катэгорыі жаночай барацьбыУ Рыа-дэ-Жанэйра ў паядынку 1/8 фіналу Васіліса Марзалюк сустракалася з францужанкай Ванесай Вескан і атрымала чыстую перамогу над саперніцай - 5:0. У чвэрцьфінале беларуска зрабіла гучную сенсацыю, атрымаўшы перамогу ў сустрэчы з дзеючай чэмпіёнкай свету і галоўнай прэтэндэнткай на золата з ЗША Адэлін Марыяй Грэй (4:1). Паўфінальная стадыя склалася для Васілісы няўдачна: яна пацярпела паражэнне ад канадкі Эрыкі Элізабет Вібэ (0:3).

Як паведамлялася, яшчэ адна беларуская спартсменка Марыя Мамашук стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды алімпійскага турніру па жаночай барацьбе ў вазе да 63 кг.Васіліса Марзалюк прайграла ў паядынку за бронзу Алімпіяды ў самай цяжкай катэгорыі жаночай барацьбы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі