26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх выйшлі ў паўфінал парнага разраду на турніры катэгорыі АТР-250 у сербскім Бялградзе з прызавым фондам 511 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
25 мая ў чвэрцьфінале яны перайгралі ў трохсэтавым матчы венесуэльска-нідэрландскі дуэт Луіс Марцінес / Сандэр Арэндс - 6:3, 0:6, 10:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 5 мінут.
У першым раўндзе Васілеўскі і Эрліх перамаглі аргенцінска-дацкі тандэм Андрэс Мальтэні / Фрэдэрык Нільсен - 6:4, 4:6, 10:3.
У 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларус Ягор Герасімаў (78-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграў нямецкаму тэнісісту Матсу Мараінгу (253) - 6:4, 6:7 (7:9), 5:7.
Спаборніцтвы на грунтавых кортах сербскай сталіцы завершацца 29 мая.