5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Заграба па настольным тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку адзіночнага разраду спаборніцтваў у харвацкай сталіцы вопытны беларус атрымаў перамогу над харватам Фране Коіцэ з лікам 3:1. У паўфінале Уладзімір Самсонаў абыграў яшчэ аднаго харвацкага спартсмена Таміслава Каларека з "сухім" рэзультатам 3:0. Вядучы беларускі майстар малой ракеткі пяты раз выйграў гэтыя спаборніцтвы.
Турнір у Заграбе стаў адным з першых у настольным тэнісе пасля каранавіруснай паўзы.