Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2015

Украінка Ганна Крыванос выйграла індывідуальную гонку дзяўчат на ЮЧС па біятлоне ў "Раўбічах"

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індывідуальнай гонкай на 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі для дзяўчат да 19 гадоў сёння ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту (РЦАП) "Раўбічы" стартавала спаборніцкая праграма чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца Індывідуальнай гонкай на 10 км  ўкраінская біятланістка Ганна КрываносПерамогу ў стартавай дысцыпліне атрымала ўкраінская біятланістка Ганна Крыванос з рэзультатам 30 мін. 09,1 сек. У пасіў яна зарабіла толькі адну штрафную мінуту. Прызёрам спаборніцтваў таксама не ўдалося пераадолець дыстанцыю без промахаў, за кожны з якіх у індывідуальнай гонцы да часу спартсменак аўтаматычна налічваецца дадатковая мінута. Нарвежка Інгрыд Ландмарк Тандрэвалд, якая заняла 2-е месца, прайграла чэмпіёнцы 18,8 сек (2 мін. штрафу). Бронзавым прызёрам спаборніцтваў стала расіянка Лізавета Капліна (+28,7 сек.; 2).

Прызёры Індывідуальнай гонкi на 10 км Лепшай з квартэта беларусак была Хрысціна Мазурына. Яна заняла 12-месца, уступіўшы пераможцы гонкі 2 мін. 20,9 сек. (2). Яе калегі па беларускай камандзе не вызначыліся снайперскімі якасцямі ў стралковых практыкаваннях, што не дало магчымасці ім заняць больш высокія пазіцыі ў падагульняючым пратаколе. Так, Дар'я Блашко, якая вызначаецца стабільнасцю стральбы ў беларускай дзявочай біятлоннай дружыне, зарабіла чатыры штрафныя мінуты і заняла 17-е месца (+3 мін. 01,5 сек.). Дзве айчынныя страляючыя лыжніцы, якія маюць вопыт выступлення на этапах Кубка IBU сярод дарослых спартсменак, размясціліся яшчэ ніжэй. Дынара Алімбекава стала 27-й (+4 мін. 48,2 сек.; 8), Ганна Сола - 29-й (+5 мін. 14,9 сек.; 9). Усяго барацьбу за ўнагароды вялі 84 юныя біятланісткі.

Чэмпіёнка свету 2014 года ў гэтай дысцыпліне аўстрыйка Джулія Швайгер няўдачна правяла сённяшнюю гонку, склаўшы свае паўнамоцтвы. Пры васьмі штрафных мінутах яна заняла 31-е месца (+5 мін. 26 сек.).

Наступным відам праграмы чэмпіянату стане індывідуальная гонка юнакоў да 19 гадоў на 12,5 км. Сёння ў "Раўбічах" яна стартуе ў 13.30. Беларусь тут прадставяць Вадзім Радзюк (28-ы стартавы нумар), Раман Шынкевіч (48), Ігар Карпюк (70) і Павел Паплаўскі (85).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі