17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучыя ўдзельнікі летніх Гульняў у Рыа выступяць на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай маючаму адбыцца турніру, паведаміла галоўны трэнер зборнай Беларусі Ірына Ляпарская, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"З 33 гімнастак, якія прымуць удзел у этапе Кубка свету ў Мінску ў індывідуальных практыкаваннях, 11 спартсменак маюць ліцэнзіі на Гульні. Шэсць каманд - удзельніц маючых адбыцца Гульняў у групавых практыкаваннях таксама прыедуць у сталіцу Беларусі. Вясной нацыянальная каманда традыцыйна шмат выступае на турнірах, але не на ўсіх, падыходзім да спаборніцтваў выбарачна, паколькі гімнасткі набіраюць форму. Адзначу, што немагчыма ўвесь год быць на піку формы, але да Алімпіяды пастараемся, каб дзяўчаты былі ў лепшых сваіх кандыцыях", - расказала Ірына Ляпарская.
На этапе Кубка свету ў Мінску плануюць выступіць расіянкі Маргарыта Мамун і Аляксандра Салдатава, лідары беларускай зборнай Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна, Алена Балоціна і Ганна Бажко. Не зможа выйсці на памост з-за праблем са здароўем беларуска Арына Шарапа. Усяго ў турніры прымуць удзел гімнасткі з 22 краін.
Этап Кубка свету BSB Bank і міжнародныя спаборніцтвы "Хрустальная ружа" сярод юніёраў пройдуць упершыню ў новым спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club з 20 па 22 мая.
Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства спорту і турызму, НАК Беларусі, Беларуская асацыяцыя гімнастыкі, Мінгарвыканкам, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і інш.
Расклад этапу Кубка свету:
20 мая
9.00 Міжнародныя спаборніцтвы "Хрустальная ружа" (юніёркі).
16.00 Цырымонія адкрыцця.
17.00 Кубак свету. Мнагабор'е ў індывідуальных практыкаваннях.
21 мая
9.00 Міжнародныя спаборніцтвы "Хрустальная ружа". Фіналы.
15.00 Кубак свету. Мнагабор'е ў індывідуальных практыкаваннях.
18.30 Мнагабор'е ў групавых практыкаваннях.
22 мая
11.00 Фінал у асобных практыкаваннях.
14.00 Цырымонія ўзнагароджання.
19.00 Шоу зорак сусветнай гімнастыкі