30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з існуючай эпідабстаноўкай у сумежных краінах Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фізічных асоб з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
Пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі; вадзіцелі транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак; члены паязных і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.
Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе без вышэйадзначаных абмежаванняў.