17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 17 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 32 735 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 56 032 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 778 935 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 324 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.