12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 12 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 27760 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 52 520 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 697 011 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 298 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.