15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 жніўня выздаравелі і выпісаны 66 747 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 424 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 412 тыс. 589 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 607 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.