1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 553 377 тэстаў.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.