1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 31 мая выздаравелі і выпісаны 18 514 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 42 556 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 541 093 тэсты.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.