28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 28 мая выздаравелі і выпісаны 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 39 858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй", - праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.