13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 13 лістапада выздаравелі і выпісаны 93 570 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Зарэгістраваны 111 622 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 814 373 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1033 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.