9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 лістапада выздаравелі і выпісаны 91 353 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 107 262 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 707 573 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 011 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.