15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 мая выздаравелі і выпісаны 8807 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 27 730 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 321 705 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 156 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.