3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 3 лістапада выздаравелі і выпісаны 87 985 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 101 329 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 547 858 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 992 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.