2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 2 лістапада выздаравелі і выпісаны 87 400 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 100 400 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 537 798 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 989 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.