30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 30 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 85 982 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 97 499 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 470 207 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 977 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.