29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 29 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 85 332 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 96 529 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 444 162 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 973 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.