15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 78 583 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 85 734 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 144 544 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 916 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.