13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 13 мая выздаравелі і выпісаны 7711 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 25 825 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
У Беларусі праведзена 296 380 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 146 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.