13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 13 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 77 797 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 84 524 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 095 917 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 906 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.