12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 11 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 77 220 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 83 534 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 073 930 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 896 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, у якіх выявілі каранавірус.