7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 7 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 75 683 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 81 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 976 828 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 874 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў, у якіх была выяўлена каранавірусная інфекцыя.