1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 74 777 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 79 019 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 877 440 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 839 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-