18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 18 верасня выздаравелі і выпісаны 73 098 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 75 230 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 700 790 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 773 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.