3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 3 верасня выздаравелі і выпісаны 71 205 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 72 302 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 554 129 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёрла 696 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.