2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 2 верасня выздаравелі і выпісаны 70 900 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 72 141 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 543 966 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 691 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.