1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 1 верасня выздаравелі і выпісаны 70 606 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 71 962 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзены 1 534 792 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 686 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.