20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 20 жніўня выздаравелі і выпісаны 67 929 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 950 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 446 тыс. 398 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 627 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.