18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 18 жніўня выздаравелі і выпісаны 67339 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 69 тыс. 673 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 1 млн 429 тыс. 532 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 617 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.