9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 9 жніўня выздаравелі і выпісаны 64 935 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 68 850 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 1 372 691 тэст.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 587 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.