15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 15 ліпеня выздаравелі і выпісаны 56 379 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 65 443 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 151 734 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 480 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.