13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 13 ліпеня выздаравелі і выпісаны 55 492 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, зарэгістраваны 65 114 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 141 580 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 468 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.