13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 12 ліпеня выздаравелі і выпісаны 55 380 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 64 932 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 134 653 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 464 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.