20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 20 красавіка выздаравелі і выпісаны 514 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У кругласутачным рэжыме спецыялісты лабараторый, адкрытых як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах, праводзяць праверку тэстаў на COVID-19. Для правядзення тэсціравання задзейнічаны 25 лабараторый.
З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 102 тыс. 556 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. На бягучым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне, дадалі ў прэс-службе.
На раніцу 18 красавіка было зарэгістравана 518 новых выпадкаў COVID-19, на раніцу 19 красавіка - 510, за апошнія суткі - 457.
Усяго, паводле даных на 20 красавіка, зарэгістраваны 6264 станоўчыя тэсты на COVID-19: у Брэсцкай вобласці - 185, Віцебскай - 1504, Гомельскай - 322, Гродзенскай - 176, Мінскай - 789, Магілёўскай - 265, Мінску - 3023.
Выпісаны ў сувязі з выздараўленнем 514 чалавек. У асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжкім станам маюць патрэбу 92 чалавекі.
Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.