24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 24 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 40 136 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 59 945 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 901 904 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 362 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.