23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 23 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 38 688 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 59 487 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 886 248 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 357 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.