22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выздаравелі і выпісаны 37 666 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 58 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 861 тыс. 703 тэсты.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 346 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.