4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 3 мая выздаравелі і выпісаны 3196 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, зарэгістраваны 16 705 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,1 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго выканана 204 239 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 99 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.