16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 16 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 31 273 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 55 369 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 760 549 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 318 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.