11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 11 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 26 643 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 51 816 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 678 570 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 293 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.