10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 10 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 25 667 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 51 066 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 659 565 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 288 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.