5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 5 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 22 066 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 46 868 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 597 013 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 259 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.