4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 4 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 21 162 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 585 065 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.